ГЛХУ Брестский лесхоз. Дом охотника
ГЛХУ Барановичский лесхоз. Дом охотника
ГЛХУ Ивацевичский лесхоз. Дом охотника
ГОЛХУ Кобринский опытный лесхоз. Дом охотника
ГЛХУ Лунинецкий лесхоз. Дом охотника
Гостевой комплекс ГЛХУ «Ляховичский лесхоз»
ГЛХУ Пинский лесхоз. Дом охотника

Завершана акцыя «тыдзень лесу»!

У акцыі «Тыдзень лесу – 2018» з 14 па 21 красавіка 2018 года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці прынялі ўдзел больш за 8 тысяч чалавек.
Высаджана каля 3 мільёнаў саджанцаў на плошчы 660 гектараў. Актыўны удзел у акцыі прынялі працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, навучальныя ўстановы г. Брэста, Столінскага, Лунінецкага, Баранавіцкага і іншых раёнаў вобласці.

Завершана акцыя «тыдзень лесу»!

У акцыі «Тыдзень лесу – 2018» з 14 па 21 красавіка 2018 года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці прынялі ўдзел больш за 8 тысяч чалавек.
Высаджана каля 3 мільёнаў саджанцаў на плошчы 660 гектараў. Актыўны ўдзел у акцыі прынялі працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, навучальныя ўстановы г. Брэста, Столінскага, Лунінецкага, Баранавіцкага і іншых раёнаў вобласці.

ВІТАЛЬ ДРОЖЖА НАЗНАЧАНЫ МІНІСТРАМ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ БЕЛАРУСІ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Віталя Дрожжу міністрам лясной гаспадаркі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віталь Аляксандравіч Дрожжа нарадзіўся ў 1978 годзе ў г.п.Карэлічы Гродзенскай вобласці. У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2011 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць Віталь Дрожжа пачынаў у Лагойскім лясгасе на пасадзе рабочага. У 2000-2001 гадах служыў у органах унутраных спраў. У 2001-2006 гадах – ляснічы Чырвона-Швабскага лясніцтва Лагойскага лясгаса. У 2006-2008 гадах – галоўны інспектар аддзела кантрольна-рэвізійнай работы і дзяржаўнага кантролю за лесам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. З 2008 па 2013 год кіраваў Бабруйскім лясгасам.

З 2013 года да гэтага часу працаваў на пасадзе генеральнага дырэктара дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”.

БелТА

ТЫДЗЕНЬ ЛЕСУ-2018″ ПРОЙДЗЕ Ў БЕЛАРУСІ З 14 ПА 21 КРАСАВІКА (ВІДЭА)

У гэтым годзе акцыя, арганізатарам якога традыцыйна выступае Міністэрства лясной гаспадаркі, будзе прысвечана Годзе малой радзімы і аднаўленню лясоў, пашкоджаных у выніку масавага распаўсюджвання насякомых–шкоднікаў ў 2017 годзе. Галоўная мэта мерапрыемства – прыцягненне шырокай увагі грамадскасці да праблем ляснога фонду, папулярызацыя беражлівых адносіны да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

У гэтым годзе акцыя “Тыдзень лесу” пройдзе ўжо ў 11-ы раз. Як паказвае статыстыка, з кожным годам да акцыі далучаецца ўсё большая колькасць беларусаў. Толькі ў мінулым годзе свой уклад у прымнажэнне ляснога фонду краіны ўнеслі каля 82,5 тысяч чалавек. Іх рукамі пасаджана амаль 21 млн дрэў! Усяго падчас “Тыдня лесу-2017” лясныя культуры былі створаны на плошчы 6 700 га., З іх 1 100 га – участкі лесу, пашкоджаных ўраганамі. Акрамя таго, былі адрамантаваны месцы адпачынку, праведзены работы па ўборцы захламленасці, ачыстцы прыдарожных палос. У дадзены момант лясгасы і ДВЛГА вызначаюць пералік аб’ектаў, на якіх будуць арганізаваны работы па лесааднаўленню і навядзенні парадку падчас цяперашняй акцыі.

Чакаецца, што “Тыдзень лесу-2018” ахопіць усе рэгіёны краіны. Мінлясгасам зацверджаны склад арганізацыйнага камітэта і распрацаваны План мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню акцыі. Свае абласныя планы мерапрыемстваў распрацавалі і ўсе дзяржаўныя вытворчыя лесагаспадарчыя аб’яднанні. Для таго каб прыняць удзел у акцыі “Тыдзень лесу-2018” жыхарам нашай краіны неабходна звярнуцца ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва. Спецыялісты не толькі вызначаць месца і выгляд працы, але і забяспечаць неабходным інвентаром, пасадачным матэрыялам.

Варта адзначыць, што ў акцыі штогод прымаюць актыўны ўдзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дэпутацкі корпус, кіраўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, бізнес-супольнасць. З мэтай прыцягнення яшчэ большай увагі да мерапрыемства, па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі быў падрыхтаваны тэматычны відэаролік аб зялёным багацці Беларусі.

 

Прэс-служба Мінлясгаса

Прамая лінія

У суботу, 31 сакавіка, адбудзецца прамая лінія Генеральнага дырэктара Брэсцкага ДВЛГА Пракопава Аляксея Іванавіча.

Задаць пытанні, якія цікавяць вас пытанні Аляксею Іванавічу можна будзе з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (0162) 43-65-60.

Віншуем пераможцаў!

З 28 лютага па 3 сакавіка 2018 года ў ТРЦ «Глобус Парк» (у 3-х км ад МКАД па аўтадарозе Мінск-Брэст) прайшла Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш «Паляванне і рыбалоўства. Вясна – 2018».

Лясгасы Брэсцкага ДВЛГА прынялі актыўны ўдзел у правядзенні дадзенага мерапрыемства: у выставачным павільёне цікавяцца паляўнічым і рыбаловам раздавалася рэкламная прадукцыя (буклеты, візітоўкі), можна было паспрабаваць і купіць каўбасу з мяса аленя і лася, дары лесу (мёд, бярозавы сок і інш.), набыць сувенірную прадукцыю.

Прыемна адзначыць, што ў спаборніцтвах па стральбе з лука па аб’ёмным постацям паляўнічых жывёл, праведзеных у рамках выставы-кірмашу, каманда Брэсцкага ДВЛГА (галоўны ляснічы Мацюшэўскі А. М. і галоўны паляўніцтвазнавец Артющик І. А.) заняла першае месца. У асабістым першынстве перамогу атрымаў галоўны паляўніцтвазнавец Брэсцкага ДВЛГА Артющик І. А.

Віншуем пераможцаў!

ЭЛЕКТРОННУЮ СІСТЭМУ ЎЛІКУ ДРАЎНІНЫ ПЛАНУЕЦЦА ЎКАРАНІЦЬ У БЕЛАРУСІ З 1 СТУДЗЕНЯ 2020 ГОДА

Электронную сістэму ўліку драўніны плануецца ўкараніць у Беларусі з 1 студзеня 2020 года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік у час выстаўкі-кірмашу “Паляванне і рыбалоўства. Вясна-2018”.

“Для ўзмацнення кантролю за рэалізацыяй лесапрадукцыі на ўнутраным і знешнім рынках у першую чаргу трэба паскорыць укараненне сістэмы электроннага ўліку драўніны. Яна дасць магчымасць зрабіць празрыстым увесь ланцужок ад нарыхтоўкі да паставак драўніны. Гэта сістэма ўжо распрацавана, і яе макет адпрацоўваецца ў трох лясгасах. Мы планавалі ўкараніць яе з 1 студзеня 2021 года, але цяпер прынята рашэнне паскорыць гэты працэс на год і ўвесці сістэму электроннага ўліку з 1 студзеня 2020 года”, – сказаў Аляксандр Кулік.

древесина.jpg

БелТА

АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПАСЯДЖЭННЯ КАЛЕГІІ МІНІСТЭРСТВА ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ

28 лютага 2018 года адбудзецца пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі. На ім будзе разгледжана некалькі пытанняў:

1. Аб выніках праверак падначаленых арганізацый органамі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, службай ведамаснага кантролю ў другім паўгоддзі 2017 года;

2. Аналіз стану вытворчага траўматызму. Выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 (у рэд. ад 12 кастрычніка 2015 года). Вынікі правядзення Года бяспечнай працы ў лясной гаспадарцы і дрэваапрацоўцы;

3. Аб выкананні арганізацыямі галіны прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за студзень, прагноз на студзень-люты 2018 г.;

4. Розны.

Удзел у пасяджэнні прымуць кіраўнікі ДВЛГА і лясгасаў, рэспубліканскіх арганізацый, падпарадкаваных Минлесхозу, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў Мінлясгаса. Акрамя таго, на пасяджэнне калегіі былі запрошаны прадстаўнікі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і іншых ведамстваў.

Прэс-служба Мінлясгаса