Акцыя Чысты лес

20 кастрычніка 2018 года прайшла акцыя па ўборцы смецця ў лясным фондзе Чысты лес. Лясгасамі Брэсцкага ДВЛГА было падрыхтавана 365 аб’ектаў для ўборкі смецця. У акцыі прыняло ўдзел больш за 6000 чалавек, увогуле сабрана больш за 200 кубаметраў смецця. Актыўны ўдзел у акцыі прынялі супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, Брэсцкай рэгіянальнай мытні, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, выканкамаў, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, студэнты вышэйшых навучальных устаноў вобласці, школьнікі, іншыя арганізацыі і грамадзяне.
Кіраўніцтва Брэсцкага ДВЛГА выказвае падзяку ўсім удзельнікам акцыі Чысты лес.

Калектыў Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання 20 кастрычніка 2018 г. сумесна з абкамам абласнога прафсаюза работнікаў лесу прыняў удзел у правядзенні акцыі Чысты лес. Была праведзеная ўборка смецця ў лясным масіве каля помніка Героям памежнікам, размешчанага паблізу вёскі Прылукі Брэсцкага раёна

Пакінуць адказ