АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПАСЯДЖЭННЯ КАЛЕГІІ МІНІСТЭРСТВА ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ

27 снежня 2017 года на базе Рэспубліканскага цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі адбудзецца пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі. У ім прымуць удзел генеральныя дырэктары і галоўныя ляснічыя ДВЛГА, кіраўнікі лясгасаў, структурных падраздзяленняў Мінлясгаса і інш.

На пасяджэнні будзе разгледжаны шэраг пытанняў, сярод асноўных – вынікі правядзення мерапрыемстваў па ўзнаўленні лясоў у 2017 годзе і задачы на 2018 год, выкананне арганізацыямі галіны прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за студзень-лістапад. Акрамя таго, на пасяджэнні будзе таксама дадзена ацэнка эфектыўнасці работы дрэваапрацоўчых вытворчасцей, разгледжаны ход укаранення сучасных інфармацыйных тэхналогій пры інвентарызацыі лясоў і лесоустройстве.

Прэс-служба Мінлясгаса

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

*