Геральдыка

Геральдыка Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

 

 

Сцяг Міністэрства лясной гаспадаркі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру шырынёй 75 сантыметраў, даўжынёй 150 сантыметраў. У цэнтры пярэдняга і адваротнага боку палотнішча размешчана выява геральдычнага знака – эмблемы Міністэрства лясной гаспадаркі дыяметрам 30 сантыметраў.
Дапушчаецца выраб сцяга большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.
Геральдычны знак – эмблема Міністэрства лясной гаспадаркі ўяўляе сабой круг зялёнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, на якой размешчаны надпіс «Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» зялёнага колеру. У цэнтры круга размешчаны стылізаваны скрутак светла-карычневага колеру, на якім намаляваны барочны шчыт залацістага колеру. У полі шчыта – елка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Пад шчытом на кайме намаляваныя лісце дуба зялёнага колеру. Эмблема размешчана на васьмі румбах залацістага колеру. Пад румбами – аблямоўванні ў выглядзе зубчастай разеткі зялёнага колеру.
Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «Дзяржаўная лясная ахова Рэспублікі Беларусь» ўяўляе сабой авал зялёнага колеру, абрамлены дубовым вянком залацістага колеру. У цэнтры авала размешчаны барочны шчыт залацістага колеру, у полі якога намаляваная елка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Пад шчытом – алебарды залацістага колеру. Вакол шчыта размешчаны надпіс «Дзяржаўная лясная ахова Рэспублікі Беларусь» залацістага колеру. На ускрайку вянка – стылізаваны скрутак залацістага колеру з парадкавым нумарам.
Дадзены нагрудны знак мацуецца пры дапамозе гайкі. Вышыня нагруднага знака – 70 міліметраў.
Нагрудныя знакі адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «Ляснiчы»

Выконваюцца ў двух варыянтах у залежнасці ад прысвоенага класа і металу. Нагрудныя знакі мацуюцца пры дапамозе гайкі. Вышыня нагрудных знакаў – 45 міліметраў.

Нагрудны знак адрозненні Міністэрства лясной гаспадаркі «Ляснiчы I класа» ўяўляе сабой барочны шчыт залацістага колеру з аблямоўкай чырвонага колеру. У полі шчыта намаляваная елка зялёнага колеру. Шчыт абрамлены девизной стужкай зялёнага колеру, на якой размешчаны надпіс «Ляснічы І класа» залацістага колеру. Шчыт размешчаны на дубовым вянку залацістага колеру.
Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «Ляснічы ІІ класа»ўяўляе сабой барочны шчыт серабрыстага колеру з аблямоўкай чырвонага колеру. У полі шчыта намаляваная елка зялёнага колеру. Шчыт абрамлены девизной стужкай зялёнага колеру, на якой размешчаны надпіс «Ляснічы ІІ класа» серабрыстага колеру. Шчыт размешчаны на дубовым вянку серабрыстага колеру.
Нагрудныя знакі адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь», «20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» і «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь»

Выконваюцца ў трох варыянтах, якія маюць адрозненні ў датах і колеры металу. Нагрудныя знакі мацуюцца пры дапамозе гайкі. Вышыня нагрудных знакаў – 45 міліметраў.

Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» ўяўляе сабой ромб зялёнага колеру з аблямоўкай бронзавага колеру, у верхняй частцы якой размешчаны надпіс «Дзяржаўная лясная ахова» зялёнага колеру. У цэнтры ромба ў полі барочнага шчыта бронзавага колеру намаляваная елка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь бронзавага колеру. Пад шчытом на кайме – лісце дуба бронзавага колеру, на якіх размешчаны стылізаваны скрутак бронзавага колеру з лічбамі «10» таго ж колеру.
Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» ўяўляе сабой ромб зялёнага колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру, у верхняй частцы якой размешчаны надпіс «Дзяржаўная лясная ахова» зялёнага колеру. У цэнтры ромба ў полі барочнага шчыта серабрыстага колеру намаляваная елка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру. Пад шчытом на кайме – лісце дуба серабрыстага колеру, на якіх размешчаны стылізаваны скрутак серабрыстага колеру з лічбамі «20» таго ж колеру.
Нагрудны знак адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» ўяўляе сабой ромб зялёнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, у верхняй частцы якой размешчаны надпіс «Дзяржаўная лясная ахова» зялёнага колеру. У цэнтры ромба ў полі барочнага шчыта залацістага колеру намаляваная елка зялёнага колеру. Шчыт вянчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Пад шчытом на кайме – лісце дуба залацістага колеру, на якіх размешчаны стылізаваны скрутак залацістага колеру з лічбамі «30» таго ж колеру.